Шэсьце з паходнямі, 70 жаніхоў і нявест, балет і палеткі. Фотаімгненьні тыдня
Сотні людзей сабраліся ў цэнтры Кіева 18 чэрвеня з паходнямі ў памяць Рамана Ратушнага, актывіста, які стаў вядомай фігурай падчас рэвалюцыі Годнасьці ва Ўкраіне ў 2014 годзе. 24-гадовы хлопец загінуў 9 чэрвеня ў баі супраць расейскіх войскаў за горад Ізюм.
Сікхі на малітве ў Лахоры, Пакістан, 16 чэрвеня.
Пакістанец адпачывае ад працы на цагляным заводзе.
Афганскія нявесты на масавай цырымоніі вясельля для 70 пар у Кабуле 13 чэрвеня.
Раварыст на цырымоніі адкрыцьця шклянога моста праз каньён Дашбашы каля горада Цалка, Грузія, 14 чэрвеня.
Прыток ракі Вёса, Альбанія, 12 чэрвеня.
Жаніхі чакаюць пачатку масавай вясельнай цырымоніі ў Кабуле 13 чэрвеня.
Дом у Лісічанску пасьля абстрэлу, Украіна, 11 чэрвеня.
Затанулы карабель у порце Марыюпалю, Украіна, 12 чэрвеня.
Украінскі танкіст, 11 чэрвеня.
Дзяўчына ў Тэгеране, 13 сэрвеня
Супрацьтанкавыя загароджы на пшанічным полі на поўдні Ўкраіны ў Нікалаеўскай вобласьці, 11 чэрвеня.
Баваўняная фабрыка ў Кандагары, Афганістан, 11 чэрвеня
Рэшткі аўтамабіляў уздоўж дарог на перадавой ля Севераданецку, Украіна, 11 чэрвеня.
Удзельніца XIV Міжнароднага балетнага конкурсу рыхтуецца за кулісамі да выступу на Новай сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, 8 чэрвеня.
Пажарны адпачывае пасьля зьмены, Харкаў, Украіна, 7 чэрвеня.