Разьвітаньне з ахвярамі крушэньня ўкраінскага самалёта, Раство ў Беларусі і Грузіі, пажары ў Аўстраліі. 12 фотаімгненьняў тыдня
Партнэр Юліі Салагуб, якая загінула падчас крушэньня самалёту ля Тэгерану 8 студзеня, цалуе яе партрэт ля мэмарыялу ў міжнародным аэрапорце „Барыспаль“ каля Кіева.
Ратавальнік з каалай у ахопленым пажарам лесе на востраве Кенгуру, на паўднёвым захадзе ад Адэлайды, Аўстралія.
Пажары ў Аўстраліі.
Калядаваньне ў беларускай вёсцы Дуброўка 7 студзеня 2020 году.
Беларусь. Вяскоўцы сьпяваюць калядкі ў Данілевічах.
Рэлігійная працэсія з нагоды сьвята Божага Нараджэньня ў Грузіі 7 студзеня.
Скоп'е, Паўночная Македонія. Каляды.
Вадохрышча ў Баўгарыі.
Сотні тысяч чалавек прыйшлі на пахаваньне іранскага генэрала Касэма Сулеймані, які быў забіты ў Іраку амэрыканскім бесьпілётнікам 3 студзеня ў Тэгеране.
Нэпальскія рабочыя грэюцца ля печы на цагельні ў Катманду.
Халодная і туманная раніца 8 студзеня ў пакістанскім Лахоры.
Аўганская жабрачка на засьнежанай вуліцы ў Кабуле.