Стоп-кадры тыдня: Мода ў Менску, Рыбка за кратамі, Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне

Мадэлькі рыхтуюцца да выхаду ў адзеньні беларускай дызайнэркі Тацьцяны Яфрэмавай падчас тыдня моды ў Менску. (epa-EFE/Tatyana Zenkovich)

Жанчына на Радаўніцу цалуе партрэт памерлай. Могілкі ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёну ў зоне высяленьня пасьля Чарнобыльскай аварыі. (AFP/ Maksim Malinovsky)

Зьняволеная беларуская грамадзянка Анастасія Вашукевіч, вядомая пад псэўданімам Насьця Рыбка, размаўляе з журналістамі, седзячы ў паліцэйскім фургоне пасьля судовага паседжаньня ў тайскім горадзе Патая 17 красавіка. Раней Вашукевіч заяўляла, што мае інфармацыю пра ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2016 году. (AFP/Lillian Suwanrumpha)

Расейская паліцыя трэніруецца каля новага футбольнага стадыёну ў Санкт-Пецярбургу, дзе будуць праходзіць матчы сёлетняга Чэмпіянату сьвету. (AP Photo/Dmitri Lovetsky)

Рабочыя ставяць асьвятленьне для будучага сьвяткаваньня дня нараджэньня Буды 22 траўня ў храме ў Сэуле, Паўднёвая Карэя. (AP/Ahn Young-joon)

Больш за 100 чалавек былі затрыманыя ў цэнтры Ерэвану 19 красавіка пасьля сутыкненьняў з паліцыяй каля ўрадавых будынкаў. Гэта быў сёмы дзень вулічных пратэстаў супраць абраньня прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна на пасаду прэм'ер-міністра. (Amos Chapple/RFE/RL)

Жанчына зьвяртаецца да паліцыі ў Ерэване падчас пратэсту 16 красавіка. (AFP/Karen Minasian)

Туман над ракой Нявой у Санкт-Пецярбургу. (AP/Dmitri Lovetsky)

Нападнік амэрыканскай баскетбольнай каманды Utah Jazz Юнас Ерэбка атакуе, а яму супрацьстаіць гулец каманды Oklahoma City Thunder Джэрэмі Грант (справа) у першым раўндзе стыкавых матчаў Заходняй канфэрэнцыі НБА. (epa-EFE/Larry W. Smith)

Пясочная бура ў іранскім горадзе Езд. (Matthias Schmidt via Reuters)

Салдаты аўганскага войска маршыруюць у трэніровачным цэнтры ў правінцыі Герат. (AFP/Hoshang Hashimi)

Хлопчык сядзіць на разбуранай вуліцы ў горадзе Дума каля Дамаску ў Сырыі. (Reuters/Ali Hashisho)

Людзі рэагуюць на нечаканы развал шасьціпавярховага будынка ў цэнтры Масквы, дзе ішоў рамонт. Ахвяраў не было, бо адбылася эвакуацыя рабочых і жыхароў суседніх дамоў. (epa-EFE/Maksim Shipenkov)