Затрыманыя мігранты ў Латвіі, Дзень абаронцаў ва Ўкраіне, ковідныя могілкі ў Расеі. Тыдзень у 16 фотаздымках
Мігрант, затрыманы пры ўезьдзе ў Латвію зь Беларусі
Вадаём ля падножжа пячорнага гораду-крэпасьці Мангуп-кале, Крым.
14 кастрычніка ўкраінцы адзначалі Дзень абаронцаў - сьвята ў гонар ветэранаў і загінулых вайскоўцаў.
Магільныя крыжы на ўчастку могілак, прызначаным для ахвяраў COVID-19. Колпіна пад Санкт-Пецярбургам, Расея.
Расейскі горад Екацерынбург. Тарфяныя пажары
Выгляд на Спаса-Каменны манастыр на Кубенскам возеры ў Валагодзкай вобласьці Расеі
Муніцыпальны работнік чысьціць фантан «Дружба народаў» у Маскве.
Жанчына ідзе па мосце на фоне будынку Міністэрства замежных справаў Расеі ў цэнтры Масквы, 12 кастрычніка.
Пасажыры ў масках у трамваі ў Бялградзе на фоне новай ўспышкі каранавіруснай інфэкцыі ў Сэрбіі.
Родныя і сябры побач з магіламі ахвяраў самагубчага тэракту ў шыіцкай мячэці ў паўночнай афганскай правінцыі Кундуз, у выніку якога 8 кастрычніка загінулі дзясяткі чалавек.
9-гадовая Саміра пазіруе фатографу ў дзіцячым доме ў Кабуле. Саміра хоча стаць лекарам, калі вырасце. «Я хачу служыць сваёй радзіме і ратаваць іншых ад хваробаў, а таксама хачу, каб іншыя дзяўчыны вучыліся, каб у будучыні яны сталі такімі ж дактарамі, як я», - кажа яна.
Афганскія дзеці сядзяць на канапе ў сваім доме з выглядам на Кабул
Настаўнік стаіць у абстралянай кулямі школе ў вёсцы Бабро ў афганскім раёне Аргандаб
Фэрмэр працуе на плянтацыі канабісу ў раёне Панджвай афганскай правінцыі Кандагар.
Супрацоўнікі "Чырвонага Крыжа" дапамагаюць чальцу Талібану, які страціў нагу.
Пацыенты, якія пакутуюць на ліхаманку дэнге, праходзяць лячэньне ў палявым шпіталі, створаным ўладамі падчас ўспышкі хваробы ў Лахоры, Пакістан.