«Найжахлівейшы кашмар»: 75 гадоў бамбаваньню Дрэздэна

Дрэздэн у 19-м стагодзьдзі, калі горад быў адным з культурных цэнтраў Эўропы.

Дрэздэнскі сабор Божай Маці ў 1930 годзе, незадоўга да прыходу ва ўладу нацыстаў, якія разьвязалі Другую сусьветную вайну.
 

Савецкія вайскоўцы ў заходняй Польшчы ў студзені 1945 году. Празь месяц войскі заходніх саюзьнікаў ўжо месьціліся на заходняй мяжы Нямеччыны, а Чырвоная армія прасоўвалася праз усходнюю частку Нямеччыны.
 

Брытанскія бамбавікі Lancaster на баявым вылеце падчас Другой сусьветнай вайны. Да 1945 году брытанскія вайскова-паветраныя сілы пачалі ладзіць маштабныя бамбаваньні нямецкіх гарадоў з намерам «зламаць баявы дух іх насельніцтва». Раней падчас вайны ад нямецкіх бамбаваньняў цывільных аб’ектаў загінулі больш за 40 тысяч брытанцаў.

У брытанскі бамбавік Lancaster закладаюць запальныя прыстасаваньні і магутную бомбу-«блакбастэр». Увечары 13 лютага 1945 году 244 бамбавікі Lancaster абрынулі такую сумесь на Дрэздэн.
 

Падчас бамбаваньня гараць ускраіны Дрэздэну. Праз тры гадзіны пасьля першага авіяналёту, калі ў горадзе гасілі пажары і ацалелыя людзі ўжо выходдзілі са сховішчаў, другая хваля брытанскіх бамбавікоў скінула яшчэ 1,800 тон бомбаў на Дрэздэн у вагні.
 

Потым былі іншыя авіяналёты, у тым ліку 311 амэрыканскіх бамбавікоў Boeing B-17 (на здымку) на наступны дзень.

16 лютага Дрэздэн усё яшчэ гарэў пасьля бамбаваньняў.

Руіны будынкаў у цэнтры гораду пасьля бамбаваньня. Вось як апісаў вуліцы падчас другога бамбаваньня 9-гадовы нямецкі хлопчык: «Агонь, толькі агонь, куды б мы ні глядзелі... Гэта было неверагодна, горш за найжахлівейшы кашмар».

Гурба целаў, якія потым публічна спальвалі. Падчас бамбаваньняў загінулі каля 25,000 чалавек. Пажары былі настолькі магутныя, што людзей літаральна засмоктвала ў вагонь.
 

Целы ў дрэздэнскім падвале, дзе людзі хаваліся ад бомбаў. Паколькі пажары высмоктвалі амаль ўвесь кісларод, многія людзі ў сховішчах задыхаліся.

Руіны сабора Божай Маці і разбураная статуя пратэстанцкага рэфарматара Марціна Лютэра пасьля бамбаваньня. Гэты сабор і статуя ёсьць на ранейшым фота ў галерэі.

Амэрыканскі салдат Курт Вонэгут, які быў у нямецкім палоне ў Дрэздэне падчас бамбаваньня, напісаў знакаміты раман «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак», прысьвечаны тым падзеям. 
 

Руіны будынкаў у цэнтры Дрэздэну. Брытанскі ваеннапалонны, які быў у горадзе падчас бамбаваньняў прыгадваў што абвугленыя целы дарослых было відаць у руінах, але ад дзяцей амалі нічога не засталося, «бо дзіцячыя костачкі занадта тонкія, і яны проста расплавіліся».
 

Акрамя «дэмаралізацыі» насельніцтва, яшчэ адной мэтай бамбаваньня Дрэздэну было стварыць паток ўцекачоў і такім чынам заблякаваць дарогі ва ўсходняй Нямеччыне, па якіх нацысты перакідвалі падмацаваньні на ўсходні фронт супраць савецкіх войскаў.
 
 

Амэрыканская зводка навінаў таго часупаведамляла, што бамбаваньне «дапамагае [савецкім] сілам, якія знаходзяцца за 70 міляў [115 кілямэтраў] адтуль».

У інструкцыі для пілётаў брытанскіх вайскова-паветраных сіл, таксама казалася, што бамбаваньне "пакажа расейцам, калі яны прыйдуць, на што здольныя нашыя ВПС".

Выглядае, што брытанскі прэм'ер-міністар Уінстан Чэрчыль засумняваўся ў правільнасьці загаду аб бамбаванні пасьля таго, як пра вынікі апэрацыі паведамілі ў Лёндан. У сакавіку 1945 году Чэрчыль напісаў: «Мне здаецца, што варта перагледзець пытаньне аб бамбаваньні намецкіх гарадоў, якое робіцца проста, каб павялічыць жах, хоць і тлумачыцца іншымі падставамі».
 

Крама ў Дрэздэне, якая ў канцы 1945 году прадае туалетныя прыналежнасьці, касмэтыку, а таксама ўгнаеньні і фарбы.

Людзі разьбіраюць руіны ў 1952 годзе.

Многія з архітэктурных помнікаў Дрэздэну былі даноўленыя па гістарычных фатаздымках з выкарыстаньнем камянёў, знойдзеных у руінах.

Дрэздэн у 2014 годзе пасьля завяршэньня праектаў рэканструкцыі. Гэтаму дапамагаў і брытанскі дабрачынны фонд, які сабраў £600,000 ($779,000) прыкладна ў 2,000 чалавек і 100 кампаній у 1993 годзе.
 

Дрэздэн у 2019 годзе, з адбудаваным саборам Божай Маці (справа). Праз 75 гадоў пасьля разбурэньня гораду, бамбаваньне застаецца адной са спрэчных старонак у гісторыі Другой Сусьветнай вайны.