У новый песьні Андрусь Такінданг у жартаўлівай форме абмяркоўвае спрэчкі наконт «Пагоні» і яе інтэрпрэтацыяў.
«Вось ляціць імклівая Пагоня!
Толькі, што такое, паглядзі
Нехта замест вершніка-героя
На каня жанчыну пасадзіў!
У паветры валасы віюцца,
Герб свой вэктар гендэрны зьмяніў.
І адныя кажуць, што паскудзтва,
А другія кажуць — крэатыў»
«Дыспуты, шляхетныя дуэлі між сабою чыняць дзеячы, а тым часам шкрабанулі ў дзьверы кіпцюром імпэрскім крумкачы...» — сьпявае Такінданг.