Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 19 красавіка ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў. У прыватнасьці, ён паведаміў, што міліцыя ня ведае, дзе знаходзяцца дроны, якія зьніклі падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску.
«Гэта магла быць тэхнічная памылка апэратара, мог быць збой у працы кіраўнікоў сістэмаў, а маглі і сагнаць — не выключаю нічога, разьбіраемся», — заявіў Ігар Шуневіч. Паводле яго, на гэты момант дроны ня знойдзеныя.
Дроны на «Сьвяце незалежнасьці» страцілі некалькі прыватных асобаў, а таксама выданьні Tut.by і «Белсат».
Your browser doesn’t support HTML5