Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі. ФОТА
Мерапрыемства памяці расейскага лётчыка Рамана Філіпава на авіябазе Хмэймім каля Латакіі ў Сырыі ў лютым 2023 году.
Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 13 сьнежня, паказваюць, што Расея, падобна, вывозіць абсталяваньне з базы Хмэймім, пасьля таго як яе хаўрусьніка, прэзыдэнта Башара Асада, нядаўна скінулі з пасады.
Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 13 сьнежня, паказваюць, што Расея, падобна, вывозіць абсталяваньне з базы Хмэймім, пасьля таго як яе хаўрусьніка, прэзыдэнта Башара Асада, нядаўна скінулі з пасады.
Так выглядае са спадарожніка вайскова-марскі аб’ект Расеі ў Тартусе на міжземнаморскім узьбярэжжы Сырыі 13 сьнежня 2024 году.
Паведамляецца, што Крэмль вёў перамовы з узброенай групоўкай Хаят Тахрыр аш-Шам (HTS), якая цяпер дэ-факта правіць Сырыяй, пра будучыню сырыйскіх базаў Расеі.
Расейская супрацоўніца сталоўкі рыхтуе сталы на базе Хмэймім у кастрычніку 2015 году.
Робэрт Э. Гэмілтан, кіраўнік аддзелу дасьледаваньняў Эўразіі Інстытуту дасьледаваньняў зьнешняй палітыкі, сказаў Радыё Свабода, што новыя кіраўнікі Сырыі, магчыма, не захочуць мірыцца з базамі, зь якіх Крэмль «гадамі нападаў на HTS, іншыя апазыцыйныя групы і сырыйскае мірнае насельніцтва», пакуль у краіне ішла грамадзянская вайна.
Расейскі вайсковы паліцыянт патрулюе авіябазу Хмэймім у сакавіку 2016 году.
Робэрт Э. Гэмілтан кажа, што яшчэ няясна, пра што ідуць перамовы паміж Расеяй і HTS — «пра ўпарадкаваны вывад расейскіх сілаў з Сырыі ці пра тое, каб Расея магла захаваць там свае базы».
Расейскія вайскоўцы праходзяць міма праваслаўнага сьвятара на базе Хмэймім у красавіку 2018 году. На салдатах расейская форму пясочнага колеру, якую атрымалі некаторыя вайскоўцы, што базуюцца ў Сырыі.
Бэн Дубаў, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі, сказаў Радыё Свабода, што цяперашнія перамовы паміж Расеяй і HTS могуць прывесьці да «значна зьменшанай расейскай прысутнасьці» на сырыйскіх базах у параўнаньні з актыўнай баявой фазай падчас праўленьня Асада.
Расейскія вайскоўцы чакаюць у краме на базе Хмэймім у лютым 2016 году.
Бэн Дубаў сказаў, што Масква магла б дамовіцца аб скарачэньні пляцдарму ў Сырыі, «каб захаваць за сабой транзытныя станцыі, жыцьцёва важныя для праецыраваньня моцы на Блізкі Ўсход і Афрыку».
Расейскія вайскоўцы праходзяць міма праваслаўнага крыжа на базе Хмэймім у красавіку 2018 году.
Авіябаза Хмэймім — асяродак расейскай вайсковай авіяцыі з 2015 году, калі Крэмль пачаў падтрымліваць сілы Асада ў грамадзянскай вайне ў Сырыі.
Расейскі марак галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах у сакавіку 2024 году каля партрэта цара Пятра І на вайскова-марской базе Тартус.
У 2017 годзе Расея падпісала дамову аб арэндзе на 49 гадоў базы Хмэймім і вайскова-марскога аб’екта Тартус, створанага СССР у 1971 годзе. Гэтыя пагадненьні страцілі сэнс пасьля краху ўраду Асада ў Сырыі.
Разбомблены самалёт Су-25 на авіябазе Хмэймім у сьнежні 2015 году.
Расейская дамова арэнды абавязвала вайскоўцаў Асада ахоўваць пэрымэтар базы Хмэймім, адначасова даючы Маскве юрыдычныя правы на карыстаньне аб’ектамі ўнутры. Ахова пэрымэтру новым кіраўніцтвам Сырыі, пра што, верагодна, ідуць перамовы, будзе ў эпоху дронаў жыцьцёва важная для расейскіх баз.
Расейскі карвэт стаў на якар у Тартусе ў верасьні 2019 году.
Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Міхаіл Багданаў заявіў расейскім СМІ 13 сьнежня: «Базы ўсё яшчэ там, дзе яны заўсёды былі, на тэрыторыі Сырыі. Іншых рашэньняў на дадзены момант не прымалася».
Расейскі праваслаўны сьвятар стаіць у капліцы вайскова-марской базы ў Тартусе ў верасьні 2019 году.
У дакладзе брытанскай выведкі, апублікаваным 13 сьнежня, ідзецца пра тое, як крах рэжыму Асада і далейшы хісткі статус расейскіх сырыйскіх базаў зьвязаныя з уварваньнем Крамля ва Ўкраіну.
Расейскія вайскоўцы пашыхтаваліся на лётным полі авіябазы Хмэймім у сакавіку 2016 году.
У справаздачы брытанскай выведкі гаворыцца, што Расея мае прыярытэтам вайну супраць Украіны, і гэта «пагоршыла здольнасьць Расеі ўтрымліваць рэжым Асада ва ўладзе».