24 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс паводле пазову кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі Насты Шпакоўскай.
Кампазытар Алег Моўчан патрабуе ад сьпявачкі і артысткі Насты Шпакоўскай 18 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі за парушэньне ягоных аўтарскіх правоў на песьню «Малітва», напісаную для славутага гурту «Песьняры». Наста Шпакоўская прызнае парушэньне правоў кампазытара ў тым, што выканала ягоную песьню без дазволу аўтара ў іншай аранжыроўцы, але згодная на выплату толькі 1 мільёна рублёў.
У якасьці сьведак на працэс выкліканыя журналіст Сяргей Будкін — арганізатар канцэрту, на якім прагучала «Малітва» ў выкананьні Насты Шпакоўскай, і музыкі гурту «Naka», якія прычыніліся да новай аранжыроўкі песьні з рэпэртуару «Песьняроў».