Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.
«Усё было пазытыўна з добрым сонечным ранкам. Студэнты бралі паштоўкі з задавальненьнем. Мы і сёлета падтрымалі традыцыю віншаваць студэнтаў з Днём Волі», — паведаміў Свабодзе адзін з удзельнікаў віншавальнай акцыі, сябра руху «За свабоду» Андрэй Юркоў.
Падвечар грамада актывістаў зьбіраецца наведаць магілу каліноўца Войцеха Дамарацкага, што ў акадэмічным дэндрапарку.
Напярэдадні Андрэя Юркова выклікалі позвай у раённы ваенкамат Дрыбіна дзеля «ўдакладненьня ваенна-ўліковых зьвестак».
Актывіст кажа, што ня змог туды даехаць, бо меў неадкладныя справы.