Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу зь вядомым амэрыканскім кінаакторам Стывэнам Сыгалам.
Стывен Сыгал супрацоўнічае з найбуйнейшай беларускай кампаніяй-распрацоўнікам анлайн-гульняў.
«Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сыгал, паводле яго ўласнага прызнаньня, марыў даўно і, зьбіраючыся ў Менск, настойліва прасіў пра сустрэчу. Да Беларусі стаўленьне ў госьця асаблівае яшчэ і таму, што, як высьветлілася сёньня, Стывен Сыгал — наш зямляк, ёсьць яго карані і ў Беларусі», — апавяла прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант.
Паводле БЕЛТА, Стывэну Сыгалу паказалі поле з буракамі, морквай і капустай і там жа далі іх паспатаць. Стывен Сыгал паназіраў, як капаюць бульбу і зьбіраюць бахчавыя.
«За лёгкай вячэрай у рэзыдэнцыі прэзыдэнта стравы беларускай кухні госьці спрабавалі літаральна «з градкі».
Раней Стывен Сыгал выказваўся за далучэньне Крыму да Расеі.