Прадпрымальнікі Кацярына і Аляксей Нарэйкі: «Карыстаньне беларускай мовай прыносіць незвычайны камэрцыйны посьпех»

Your browser doesn’t support HTML5

«Беларуская мова прыносіць камэрцыйны посьпех»

Аляксей Нарэйка мае трыццаць адзін год, дыплём факультэту міжнародных адносін, хату на Смаргоншчыне, лідэр некалькіх міжнародных кампаніяў. Кацярына Нарэйка ў свае дваццаць два займела папулярнасьць выбітнай народнай майстрыхі, стваральніцы ды кіраўніцы ўнікальнай крамы «Кветачка — майстэрня настрою». Але насамрэч іхнія справы, ідэі, посьпехі, мары разьдзяліць немагчыма, усё ў іх, як і бывае ў шчасьлівых сем’ях, — агульнае. Незвычайнае сужэнства маладых прадпрымальнікаў са Смаргоні — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

Кацярына: «Калі людзі сюды да нас у краму прыходзяць, то ў іх першыя пытаньні: „Гэта крама? Ці тут хтосьці жыве? Ці гэта музэй? Вольна можна сюды прыйсьці?“ Як пачынаеш тлумачыць, то людзі адразу рэагуюць на беларускую мову і перапытваюць, што такое крама, што ў ёй прадаецца. Даводзіцца цэлую экскурсію праводзіць і расказваць амаль пра кожную рэч. І ўжо наступным разам гэты чалавек, які ўжо прайшоў экскурсію, прыводзіць сябра свайго і тлумачыць яму, што гэта за крама такая».

У нашай краме спалучаецца і гандлёвы аспэкт, бо ў нас ёсьць тавары сувэнірнага кірунку, і галерэйны, таму што мы зьбіраем найлепшае, што знаходзім, каб гэта тут паказаць».
Аляксей: «Сёньня ўсе мы купляем эмоцыі, мары, тое, што нам падабаецца, тое, што робіць нас лепшымі. І, безумоўна, беларуская мова — адзін з такіх прывабных тавараў. Мы ставім мэту зарабляць і жыць так, як нам падабаецца. Мы хочам жыць прыгожа — мы й жывем прыгожа.

У нашай краме спалучаецца і гандлёвы аспэкт, бо ў нас ёсьць тавары сувэнірнага кірунку, і галерэйны, таму што мы зьбіраем найлепшае, што знаходзім, каб гэта тут паказаць».

Кацярына: «Калі патрэбен падарунак мужчынам — ідуць да нас. Можа, таму, што ў нас шмат вырабаў з дрэва, скуры, якія можна падараваць мужчыну. Былі вельмі папулярныя мужчынскія абхінанкі для лазьні.

Прыходзіў да нас дзіцячы садок, і хлопчыкі зацікавіліся шахматамі. Яны ў нас прадаюцца за сем мільёнаў. І на наступны дзень прыходзяць тата з мамай аднаго з хлопчыкаў і просяць паказаць ім шахматы за сем мільёнаў, бо яны не паверылі свайму сыну пра такі кошт. Пайшлі паглядзелі, упэўніліся і кажуць: «Так, а думалі, што сын расьце махляром».

Мая мара, калі шчыра, — чыста сямейная крама. Тут сабраныя рэчы многіх майстроў, а я б хацела сваю мець, каб у ёй былі толькі мае рэчы ці толькі па маім дызайне зробленыя. Каб была толькі мая «Кветачка».
Аляксей: «Карыстаньне беларускай мовай прыносіць незвычайны камэрцыйны посьпех. Яна прыцягвае людзей, яна ім дае аптымізм, упэўненасьць у сабе. Ёсьць нават дасьледаваньні, якія рабіліся ў Аўстраліі. Параўноўвалі людзей, якія гавораць на сваёй мове, зь людзьмі, якія гавораць на ангельскай мове, на якую яны перайшлі з роднай. У першай групы ніжэйшы ровень алькагалізму, яны робяць лепшыя кар’ерныя посьпехі, яны больш упэўненыя ў сабе.


Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Адна з нашых кампаніяў — „Праўны пераклад“ — займаецца лінгвістыкай. На трыццацімільярдным усясьветным рынку лінгвістычных паслуг, я думаю, вялікае месца будзе належаць і беларускай мове, таму мы, вядома, рыхтуемся ўсімі сіламі да гэтага. І лінгвістычныя прадукты, і кадры, вядома, трэба рыхтаваць, таму што попыт на беларускую мову ўвесь час расьце, дзякуй Богу. І, вядома, ня толькі нашы кампаніі, але многія кампаніі павінны рыхтавацца да таго, што нават іхнія продажы будуць залежаць ад таго, на якой мове яны гэта робяць у гэтай краіне».

Кацярына: «Мы з Аляксеем стараемся не пераконваць людзей у чымсьці, таму што хочам, каб людзі былі вольныя ў сваім выбары. Мы проста тлумачым, як мы гэта бачым, але ня кажам, што так лепей. Хай людзі самі выбіраюць.

Мая мара, калі шчыра, — чыста сямейная крама. Тут сабраныя рэчы многіх майстроў, а я б хацела сваю мець, каб у ёй былі толькі мае рэчы ці толькі па маім дызайне зробленыя. Каб была толькі мая «Кветачка».