«Каталёнія — гэта Гішпанія!»: у Мадрыдзе мітынгуюць супраць рэфэрэндуму. Відэа
Your browser doesn’t support HTML5
Вялікі натоўп дэманстрантаў сабраўся каля мэрыі Мадрыду 30 верасьня на мітынг пратэсту супраць заплянаванага рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі, які цэнтральны ўрад Гішпаніі абвясьціў незаконным. Натоўп вітаў, калі некалькі мужчынаў прымацавалі гішпанскі сьцяг на рыштаваньні аднаго з будынкаў. Дэманстранты скандавалі: «Каталёнія — гэта Гішпанія!». Рэфэрэндум у Каталёніі павінен адбыцца 1 кастрычніка.