Зуб з атрутай, парасон для забойства, цыгарэты зь мікрафонам. Савецкія шпіёнскія «штучкі» распрадаюцца на аўкцыёне

Схаваная камэра Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі ў пачку цыгарэт.

Гэта «першы і найбольш поўны аўкцыён у сьвеце, які прапануе адны з самых рэдкіх і найбольш важных артэфактаў з ЗША, Савецкага Саюзу і Кубы часоў Халоднай вайны, выстаўленых на гандаль», гаворыцца ў паведамленьні на сайце аўкцыённага дому.

Прыстасаваньне, вядомае як «Фіялка», якое выкарыстоўвалася для перадачы сакрэтных кодаў. «Фіялка» лiчыцца савецкай вэрсіяй машыны Enigma, якую выкарыстоўвалі ў нацысцкай Нямеччыне.

Адгазьнік савецкай эпохі.

Чыгуначны знак у выглядзе чэрапа і перакрыжаваных костак з надпісам: «Заражана». Знак выкарыстоўваўся ў 1950-х і 1960-х гадах – каб чыгуначныя рабочыя і пасажыры цягнікоў ведалі, што яны праяжджаюць праз тэрыторыі зь ядзернай, хімічным ці біялягічным заражэньнем.

Скульптура Лаўрэнція Бэрыі, які ўзначальваў тайную паліцыю НКВД пры Сталіне. Бэрыя быў арганізатарам сыстэмы папраўча-працоўных лягераў ГУЛАГ і масавых забойстваў.

Пачок савецкіх цыгарэт з убудаванай схаванай камэрай.

Радыёстанцыя Р-394КМ, якую савецкія выведнікі выкарыстоўвалі ў 1980-я гады.

Парасон для забойстваў. Такі самы быў выкарыстаны пры атручваньні журналіста Георгія Маркава. Уцёкшы ў 1969 годзе з Баўгарыі, Георгій Маркаў працаваў у Лёндане ў баўгарскай службе Бі-бі-сі. 7 верасьня 1978 ён, праходзячы па мосьце Ватэрлоо, атрымаў укол парасонам ад невядомай асобы. Укол быў такі слабы, што Маркаў не зьвярнуў на яго ўвагі. Дома ён адчуў сябе дрэнна і быў шпіталізаваны. Але і ў шпіталі не адразу выявілі сьлед ад уколу – мікраскапічную ранку на сьцягне. Праз чатыры дні 49-гадовы баўгарскі пісьменьнік і журналіст памёр.

Папяльніца з убудаванай «праслушкай».

Адмысловы ўстаўны зуб для самагубства ў выпадку правалу.