Ужо сёньня: першы канцэрт гурту Brutto ў Менску

Сяргей Міхалок на сцэне падчас канцэрту Brutto ў Гомлі, кастрычнік 2016 г.

Падзеі 8 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Лідэр гурту Brutto Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, а другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. У кастрычніку Сяргей Міхалок разам з гуртам Brutto даў вялікі канцэрт у Гомлі.

Менск-арэна (пр. Пераможцаў, 111).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіткі каштуюць ад 30 да 60 рублёў.

Дата дня

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Першы раз яго адсьвяткавалі ў 1909 годзе ў Нью-Ёрку, з ініцыятывы Сацыялістычнай партыі. У 1910 годзе рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвясьцілі Міжнародным жаночым днём.

Таксама ў гэты дзень

1983 — прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган даў Савецкаму Саюзу мянушку «імпэрыя зла».

2006 — Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім звароце з нагоды Міжнароднага жаночага дня асаблівую ўвагу зьвярнуў на лёс жанчын, якім выпала жыць у несвабодных краінах. Джордж Буш згадаў пра сустрэчу зь дзьвюма беларускімі жанчынамі, жонкамі зьніклых — Ірынай Красоўскай і Сьвятланай Завадзкай.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР.

Аляксандар Чарвякоў

1917 — беларускі скульптар Сяргей Селіханаў.

Скульптурная кампазыцыя на фасадзе Палаца культуры прафсаюзаў. Скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў, В. Папоў. Фота Віктара Ведзеня.

1954 — Андрэй Саньнікаў, беларускі палітык, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.

Андрэй Саньнікаў

1962 — Славамір Адамовіч, беларускі паэт.

Славамір Адамовіч

У памяці

1928 — памёр Пётра Крэчэўскі, беларускі гісторык і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рады БНР.

Магіла Пятра Крэчэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

2004 — памёр Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.