Падзеі 1 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Афіша
«Дзень нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна»
Штогод 1 сакавіка па ўсім сьвеце праходзяць акцыі ў гонар дня народзінаў польскага кампазытара Фрыдэрыка Шапэна. Сёлета ў Менску на канцэртным раялі музыкі будуць выконваць вальсы, палянэзы, мазуркі, напісаныя Шапэнам.
ГЦ «Galleria Minsk» (пр. Пераможцаў, 9).
Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.
Спэктакль «Каралева прыгажосьці»
Героі спэктакля зусім нечакана паказваюць схаваныя бакі сваёй натуры.
Менск, Новы тэатар (вул. Лізы Чайкінай, 16).
Пачатак у 19:00.
Падзея дня
Прэзыдэнт Грузіі Гіёргі Маргвэлашвілі наведае Беларусь з працоўным візытам. У перадачы «Буйным плянам» на тэлеканале «Беларусь-1», якая выйшла напрыканцы лютага, Маргвэлашвілі прыгадваў асабістую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у 2015 годзе і казаў пра патрэбу ў росьце таваразвароту зь Беларусьсю.
Дзень у гісторыі
1896 — Антуан Анры Бэкерэль адкрыў радыеактыўнасьць.
1918 — аднавіўся выхад газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.
2002 — пачалася апэрацыя «Анаконда»: войскі ЗША супрацьстаялі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» ў Аўганістане.
2005 — у Беларусі пачалася агульнанацыянальная забастоўка прадпрымальнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1810 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
1917 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор і рэжысэр.
1929 — Еўдакія Лось, беларуская паэтка
1936 — Лідзія Савік, беларуская літаратуразнаўца.
У памяці
1933 — ад сухотаў у ссылцы ў Кіраўскай вобласьці ў Расеі памёр беларускі паэт Уладзімер Жылка.
1937 — памёр мастак Юдэль Пэн, настаўнік Марка Шагала.
1960 — памёр Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
2014 — памёр Леанід Левін, беларускі архітэктар.