Прысуд у справе Эдуарда Пальчыса будзе агалошаны сёньня. Апошні дзень у працэсе супаў з днём народзінаў Эдуарда: 28 кастрычніка яму спаўняецца 26 гадоў.
Эдуарда Пальчыса, заснавальніка сайта 1863x.com, утрымліваюць пад вартай са студзеня 2016 году, калі ён быў затрыманы ў Расеі. Пасьля экстрадыцыі ў Беларусь і суду ў цывільнай справе зьмест дзевяці артыкулаў ягонага сайта быў прызнаны экстрэмісцкім. Яшчэ ў двух артыкулах знойдзены парнаграфічны зьмест.
5 кастрычніка Беларуская асацыяцыя журналістаў і праваабарончы цэнтар «Вясна» прызналі Пальчыса палітвязьнем.
З 14 да 25 кастрычніка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў закрытым судзе. Пракурор патрабуе 3,5 года зьняволеньня.
Сёньня Эдуарду Пальчысу спаўняецца 26 год. Акурат на дзень народзінаў прыпала абвяшчэньне выраку.