Сем гадоў калёніі агульнага рэжыму, а да таго ж 5 гадоў бяз права займаць адказныя дзяржаўныя пасады і кіраваць аўто.
Судзьдзя Ляхавіцкага раённага суду вынесла прысуд у дачыненьні да былога выканаўцы абавязкаў кіраўніка баранавіцкага ДАІ Андрэя Валкавыцкага, які летась 26 лістапада сеў моцна пʼяны за стырно аўтамабіля і забіў на сьмерць на пешаходным пераходзе Вольгу Стралкоўскую.
Акрамя турэмнага зьняволеньня, судзьдзя пастанавіла спагнаць з былога міліцыянта 35 тысяч рублёў маральнай кампэнсацыі сямʼі забітай ім жанчыны. Андрэй Валкавыцкі мусіць таксама аплаціць і судовыя выдаткі.
Бацькі забітай Вольгі Стралкоўскай лічаць прысуд справядлівым і ня маюць намеру аспрэчваць пастанову судзьдзі.
Яшчэ падчас папярэдняга судовага паседжаньня пракурор запатрабаваў для абвінавачанага пяць гадоў зьняволеньня.