Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
АФІША
Справаздачна-выбарны зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыме перадвыбарчую праграму і вылучыць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Месца правядзеньня зьезду ўдакладняецца. Час правядзеньня — з 10:00 да 18:00.
Перадвыбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Праграма на 17 ліпеня тут http://fest-sbv.by/afisha/vs-17.html
У Віцебску пройдзе II фэстываль вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», прысьвечаны паэту Давіду Сімановічу. У памяць пра Давіда Сімановіча на вуліцах Віцебска будуць гучаць вершы, пройдзе паэтычны маратон «1000 вершаў пра Віцебск». Месца правядзеньня — пл. Пушкіна.
На плошчы Перамогі ў Віцебску будзе арганізаваны лёгкаатлетычны
прабег «Славянскі забег».
Дзень у гісторыі:
1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.
1868 — сталіца Японіі перанесеная з Кіёта ў Токіё.
1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў з Беларусі.
1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.
1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.
1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.
1939 — Латвія далучаная да СССР.
1941 — арганізаваная генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».
1942 — Пачалася Сталінградзкая бітва.
1945 — Пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.
1992 — Славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.
2014 — Катастрофа Boeing 777 над Данбасам.
У гэты дзень нарадзіліся
1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа»), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».
1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР (у тыя самыя гады).
1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны.
1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.
У гэты дзень памерлі
2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтэса, перакладніца
Цытата на памяць
Зямля з блакiтнымi вачамi -
Раздольле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў,
Зьвiняць крынiцы, як цымбалы,
Сьцяжынкi сьвецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы -
Прасторны шлях, далёкi шлях!
Эдзі Агняцвет