Наступствы паводкі ў Арэнбурскай вобласьці Расеі на спадарожнікавых здымках
Спадарожнікавы здымак, апублікаваны Maxar Technologies, паказвае паводку ў расейскім Арэнбургу 9 красавіка.
Расея з усіх сіл змагаецца з паводкай у выніку хуткага раставаньня сьнегу і прарыву дамбы ў горадзе Орск на Ўральскіх гарах.
У Арэнбургу, горадзе з насельніцтвам 550 тысяч чалавек, разьмешчаным прыкладна за 1200 кілямэтраў на ўсход ад Масквы, былі затопленыя тысячы дамоў, эвакуавалі сама меней 7,7 тысячы чалавек, паколькі ўзровень ракі Ўрал рэзка падняўся вышэй за крытычны ўзровень у 9,3 мэтра.
Гарадзкая авіябаза акружаная паводкавымі водамі. У МНС Расеі заявілі, што ў шэрагу раёнаў узровень вады зьнізіўся, але ахарактарызавалі сытуацыю як «па-ранейшаму складаную».
Жылыя кварталы Арэнбургу ў атачэньні паводкавых водаў.
Паводкавыя воды разам з ракой Самарай затапілі горад Сарачынск, што прыкладна за 150 кілямэтраў на паўночны захад ад Арэнбургу
Сарачынск затоплены ў выніку паводкі на рацэ Самары
Паводкавыя воды з ракі Бузулук падступаюць да Андрэеўкі, невялікага сяла ў Ілішаўскім раёне Башкартастану
Разьліў ракі Бузулук у Андрэеўцы
Від зьверху на затопленыя тэрыторыі ракі Ілек у раёне Акбулаку, невялікага мястэчка амаль за 100 км на поўдзень ад Арэнбургу
Паводка ў жылых раёнах Акбулаку. Сытуацыя з паводкай застаецца вострай у некаторых частках Заходняй Сібіры, дзе пік чакаецца праз тры-пяць дзён, а таксама ў некаторых раёнах вакол ракі Волгі.