Шкілеты Алімпіяды ў Сараеве

Выява Вучкі, афіцыйнага сымбалю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 году, на сьцяне арэны Зэтра, дзе праходзілі спаборніцтвы па фігурным катаньні. «Вучка» азначае «ваўчаня».

Траса для бабслэю на гары Трэбевіч непадалёк ад Сараева.

Трасу выкарыстоўваюць толькі аматары графіці.

Графіці на трасе для бабслэю.

Большая часка трасы зарасла кустоўем.

Алімпійская сьняжынка на сьцяне стадыёна Косева. У 1984 годзе тут праходзіла цырымонія адкрыцьця Алімпійскіх гульняў.

Яшчэ адна сьняжынка захавалася ў цэнтры Сараева.

Вучка на лыжах – рэшткі малюнка на сьцяне залі Зэтра.

Трамплінам на гары Ігман ля Сараева таксама ніхто з 1990-х гадоў не карыстаўся.

Тут на гары Ігман ўручаліся мэдалі пераможцам у скачках.

Трамплін скрозь разьбітае акно.

Пакой судзьдзяў ля трампліну.

Гатэль у Алімпійскай вёсцы.

Лягатып Зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 побач з заляй Зэтра.