У пятніцу, 13 сакавіка на вашы пытаньні адказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У сярэдзіне красавіка павінен быць вылучаны агульны кандыдат у прэзыдэнты ад кампаніі «Народны рэфэрэндум».
У сярэдзіне красавіка павінен быць вылучаны агульны кандыдат у прэзыдэнты ад кампаніі «Народны рэфэрэндум». Рашэньне наконт агульнага кандыдата ў прэзыдэнты будзе прымацца кіраўнікамі арганізацыяў-удзельнікаў «Народнага рэфэрэндуму» (Партыя БНФ, рух «За свабоду», кампанія «Гавары праўду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада») паводле прынцыпу кансэнсусу.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што папярэдні сьпіс магчымых кандыдатаў у прэзыдэнты ад «Народнага рэфэрэндуму» яшчэ не закрыты. Сярод іншых у гэты сьпіс уваходзіць і Рыгор Кастусёў, які ўжо быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.