Расейскія танкі ў Празе. Фотагалерэя з выставы

Людзі разглядаюць пашкоджаны расейскі танк Т-90А ў цэнтральным парку Прагі, 11 ліпеня 2022 году.

Выставу, на якой прадстаўлены шэсьць расейскіх баявых машын, пашкоджаных падчас уварваньня ва Украіну, афіцыйна адкрыў мэр Прагі Здэнек Гржыб.

Устаноўка «Бук» у парку Лэтна ў Празе.

Выстава «Ўкраіна — шчыт Эўропы» была арганізавана Міністэрствам абароны Ўкраіны і іншымі дзяржаўнымі ведамствамі. Яе правядзеньне ўхваліла мэрыя Прагі. Імпрэза адкрылася ўсьлед за аналягічнай экспазыцыяй расейскай вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам у Варшаве.

Украінец з бранзалетам у колерах сьцяга сваёй краіны плача каля самаходнай артылерыйскай устаноўкі «Хоста». Ён адмовіўся размаўляць з журналістамі


 

Антываенны плякат на шматкватэрным доме, вокны якога выходзяць на выставу расейскай тэхнікі ў Празе.

Ільля Кучынскі, украінскі валянтэр і вайсковец сіл тэрытарыяльнай абароны краіны, які рыхтаваў выставу да яе адкрыцьця 11 ліпеня, сказаў Радыё Свабода, што імпрэза мае «нагадаць людзям, што вайна ня так далёка, як яны думаюць». «Калі мы ня выстаім, Чэхія будзе адной з наступных. І будзьце ўпэўненыя, [Расея] не спыніцца», — сказаў валянтэр

Першыя наведнікі выставы разглядаюць самаходную артылерыйскую прыладу «Хоста».

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заклікаў выставіць трафэйнае расейскае ўзбраеньне ў іншых эўрапейскіх сталіцах, у тым ліку ў Бэрліне, Лісабоне, Мадрыдзе і Парыжы, каб вайна заставалася ў цэнтры ўвагі людзей, нават калі цікавасьць СМІ да расейскага ўварваньня пачынае слабець

У вежы танка Т-90А.

Давід, чэскі вайсковы энтузіяст, які наведаў выставу ў дзень адкрыцьця, кажа, што ўхапіўся за магчымасьць убачыць у краіне, якая ўваходзіць у NATO, сучаснае расейскае ўзбраеньне. Ён быў узрушаны чалавечым горам, якое нясуць гэтыя машыны. «Я правёў два гады ў вайсковай акадэміі, таму не магу ня думаць пра салдатаў, якія былі ў машынах. Магчыма, яны выжылі, магчыма і не», — кажа ён

Карпусы і фрагмэнты ракет і снарадаў на выставе ў Празе.

 

Аптычны прыцэл у вежы расейскага танка Т-90А. Зьлева знаходзіцца лягатып Thales — вайсковай фірмы, якая часткова належыць францускаму ўраду. Усярэдзіне танка мы ўбачылі яшчэ адна прыладу маркі Thales

Хлопчык глядзіць на ствол самаходнай гаўбіцы «Мста-С»

 

Пучок засохлай травы з поля бітвы ва Ўкраіне на расейскай баявой машыне

Дзеці разглядаюць устаноўку «Бук». На заднім пляне ствол самаходнай устаноўкі «Хоста»

Таблічка з сэрыйнымі нумарамі ўстаноўкі «Бук»

Мужчына плача побач з самаходнай артылерыйскай устаноўкай «Хоста». Пасьля таго, як ён забраўся ў адну з расейскіх машын, зь ім размаўлялі паліцыянты.

Расейская вайсковая тэхніка на выставе. Выстава ў Празе працягнецца да 24 ліпеня.