Расейскі ракетны ўдар па Адэсе: дзясяткі загінулых і параненых. Фотасьведчаньні
Ратавальнікі выносяць параненага калегу з месца ракетнага абстрэлу ў Адэсе 15 сакавіка 2024 года.
Паводле афіцыйных зьвестак, сярод прынамсі двух дзясяткаў чалавек, якія загінулі ў выніку расейскага ракетнага ўдару ўдзень 15 сакавіка, былі мірныя жыхары, фэльчар і ратавальнік Дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях.
Ратавальнікі аказваюць першую дапамогу параненаму калегу пасля расейскага ракетнага абстрэлу Адэсы.
Тактыка пуску другой ракеты па тым жа месцы, нацэленая на паражэньне ратавальнікаў, у ваеннай тэрміналёгіі вядомая як «двайны ўдар». Па словах экспэртаў, ад такіх нападаў часта пакутуюць мірныя жыхары.
Ратавальнік, паранены ў выніку абстрэлу Адэсы, сядзіць пад дрэвам. У выніку гэтага абстрэлу загінулі яго таварышы.
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс.
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс.
Машына хуткай дапамогі
Украінскі ратавальнік стаіць побач з целам чалавека, які загінуў у выніку расейскага ракетнага абстрэлу Адэсы. 15 сакавіка 2024 году.
Аўтамабіль атрымаў аскепкавыя пашкоджаньні.
Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Адэсу беспілотнікамі і ракетамі. Гінуць мірныя жыхары, у тым ліку дзеці.
Ратавальнік стаіць на руінах дома ў жылым квартале, які быў абстраляны расейскімі войскамі.
Эвакуацыя параненага