Да Міжнароднага дня правоў чалавека 23 беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы вызначылі і ўганаравалі прэміямі траіх прадстаўнікоў праваабарончай супольнасьці, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У намінацыі «Праваабаронца года» узнагароду атрымаў экспэрт і каардынатар праваабарончай асьветніцкай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі.
«Журналістам года» сталі Дзмітры Дрозд — былы палітзьняволены, гісторык і архівіст, а таксама Адар’я Гуштын — журналіст інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny. by.
У намінацыі «Кампанія / ініцыятыва году» прэмію атрымаў часопіс «Імёны», які ўзначальвае Кацярына Сінюк.
Атрымальнікамі праваабарончай прэміі мінулымі гадамі былі журналісты Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Алена Панкратава, таксама журналісты Сямён Печанко, Юлія Дарашкевіч, Зьміцер Лукашук, Анджэй Пачобут, праваабарончая перадача «Маю права» на тэлеканале «Белсат».