Палітычныя Гульні. Як праходзіла Алімпіяда 1980 году ў Маскве
Цырымонія адкрыцьця Гульняў на цэнтральным стадыёне імя Леніна ў Маскве 24 ліпеня 1980 года. За некалькі месяцаў да старту Алімпіяды Савецкі Саюз уварваўся ў Афганістан.
Маладыя савецкія салдаты займаюцца разьмінаваньнем дарогі ў Афганістане. Мэтай ваеннага ўварваньня СССР была спроба падтрымаць камуністычны рэжым у Кабуле.
Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр зьвяртаецца да спартоўцаў, якія зьбіраліся ўдзельнічаць у Гульнях у Маскве. 21 сакавіка 1980 года. Картэр прасіў атлетаў падтрымаць прапанаваны байкот Алімпіяды ў адказ на пачатак афганскай кампаніі.
Рэпэтыцыя цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Маскве. Каля 65 краін, у тым ліку населеныя пераважна мусульманамі, байкатавалі спаборніцтвы. 80 дзяржаў адправілі атлетаў. 25 амэрыканскіх спартоўцаў падалі ў суд на ўлады ЗША ў сувязі з байкотам, але прайгралі.
Салдаты на будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў у Маскве ў траўні 1980 года. Байкот стаў магутным ударам для Крамля, які ўжо сутыкаўся з сур'ёзнымі фінансавымі цяжкасьцямі і выдаткаваў каля 1,35 мільярда даляраў на падрыхтоўку да гэтай прэстыжнай падзеі.
Талісманам маскоўскай Алімпіяды быў медзведзяня Міша, сфатаграфаваны тут разам зь ягоным стваральнікам, дзіцячым ілюстратарам Віктарам Чыжыкавым.
Жанчына бяжыць з алімпійскай паходняй перад адкрыцьцём Гульняў.
Мядзьведзь пляскае ў ладкі адкрыцьцю алімпійскага басэйна ў Маскве.
Алімпійскія мікрааўтобусы ў Рызе, Латвія. Гульні 1980 году праводзіліся ня толькі ў Маскве, але і ў іншых гарадах СССР, у тым ліку ў Менску, Таліне і Кіеве.
Румынская гімнастка Надзя Каманэчы выконвае элемэнт падчас выступу, за які яна атрымае максымальныя 10 балаў. Яна стала першай гімнасткай ў гісторыі, якая атрымала 10 балаў за выступленьне на Алімпіядзе ў Манрэалі ў 1976 годзе.
Збройнае патруляваньне Алімпійскай вёскі. Гульні 1980 года адбыліся праз восем гадоў пасьля Алімпіяды ў Мюнхене, дзе палестынскія тэрарысты забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў і трэнераў.
Французкі штангіст Нікаля Ласорса падчас 125-кіляграмовага рыўка.
Трэнэра савецкай зборнай па валейболе падкідваюць у паветра пасьля таго, як яго каманда перамагла Баўгарыю ў фінале.
Жыхары Нью-Ёрку Максім і Фрыда Сіра на Краснай плошчы ў Маскве. Пара прыехала ў Савецкі Саюз адмыслова, каб наведаць Гульні.
Іштван Грознэр з Вугоршчыны і ягоны конь Білорас спатыкаюцца падчас спаборніцтваў.
Загадкавы пажар, які ўспыхнуў на Краснай плошчы падчас Гульняў 2 жніўня.
«Сьведкі заявілі, што бачылі чалавечае цела пасярод полымя, якое хутка панеслі», - паведамляла AP. Рэпартэр Washington Post, які быў сьведкам гэтага інцыдэнту, напісаў, што неўзабаве пасьля гэтага «наіўны японскі турыст нявінна зрабіў некалькі здымкаў зь вялікай адлегласьці [ленінскага] маўзалея. Адразу ж да яго падскочылі трое ў белых форменных куртках і прымусілі аддаць камэру. Яны раскрылі яе, выхапілі стужку і разарвалі яе на кавалкі».
Юрген Штраўб з ГДР (справа) і Сэбастыян Коў зь Вялікай Брытаніі пасьля таго, як апошні выйграў золата на дыстанцыі 1500 мэтраў.
Алімпійскі чэмпіён у найцяжэйшай вагавай катэгорыі беларускі штангіст Леанід Тараненка (у цэнтры) і прызэры Валянцін Хрыстаў з Баўгарыі (зьлева) і Георгі Салай з Вугоршчыны.
Фэервэрк над маскоўскім стадыёнам імя Леніна падчас цырымоніі закрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў, 3 жніўня 1980 году.
Гіганцкая выява алімпійскага медзведзяня, складзеная зь «людзей-піксэляў», пралівае сьлязу падчас цырымоніі закрыцьця.
Праз чатыры гады пасьля маскоўскіх Гульняў, падвергнутых байкоту, Савецкі Саюз і шэраг іншых камуністычных краін байкатавалі летнія Алімпійскія гульні 1984 году ў Лос-Анджэлэсе.