Вучэньні пад кіраўніцтвам ЗША ў Польшчы: дэманстрацыя падтрымкі саюзьнікаў па NATO. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Польскі танк Leopard 2PL у дзеяньні. Армія ЗША паведамляе, што ў вучэньнях удзельнічалі больш за 3400 амэрыканскіх вайскоўцаў і 5000 службоўцаў з 11 іншых краін NATO.
Клубы дыму над палігонам каля Ожыша. Вучэнні Defender Europe 2022 праходзілі ў дзевяці краінах
Польскі верталёт Мі-24.
У афіцыйнай заяве арміі ЗША гаворыцца, што вучэньні накіраваныя на павышэньне гатоўнасьці да дзеяньняў у «складаным» асяродзьдзі.
Польскія вайскоўцы спускаюцца з гелікоптара Мі-8.
Польскія вайскоўцы на пазыцыях.
Польскі верталёт Мі-8.
Польскія, амэрыканскія і францускія вайскоўцы побач са сваёй бронетэхнікай. Армія ЗША заявіла, што гэты этап вучэньняў дэманструе «патэнцыял стрымліваньня» ў Паўночнай Эўропе.