Масавыя магілы пад Ізюмам. Фотасьведчаньні

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што ў масавых магілах пад Ізюмам знойдзены целы вайскоўцаў Узброеных сіл, якія, магчыма, былі закатаваныя.

«Тут я ўбачыў месца, дзе пахаваныя вайскоўцы Ўзброеных сілаў Украіны. Ёсьць факты – напрыклад, у іх былі зьвязаныя рукі – што іх катавалі і забівалі з блізкай адлегласьці», – сказаў Дзьмітро Лубінец у камэнтары Радыё Свабода на месцы знойдзеных пахаваньняў.

У брацкай магіле пад Ізюмам знойдзены целы верагодна закатаваных украінскіх вайскоўцаў, 16 верасьня 2022.

Эксгумацыйная група раскапала так званую брацкую магілу і дастаўляе целы на судова-мэдычную экспэртызу і апазнаньне загінулых. Ізюм, Харкаўская вобласьць, 16 верасьня 2022.

Целы, знойдзеныя ў агульнай магіле. 16 верасня 2022.

Таксама былі выяўленыя целы мірных жыхароў. Паводле словаў Лубінца, гэтыя людзі загінулі ў выніку расейскіх бамбаваньняў гораду падчас наступу расейскай арміі, а таксама загінулі падчас расейскай акупацыі.

«Маштабы проста ўражваюць. Тут мы бачым пахаваньні цэлых сем'яў, пахаваныя бацькі і дзеці. Усе яны былі забітыя падчас акупацыі і пры наступе расейскай арміі на нашу тэрыторыю», — сказаў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека.


 

Гэтая сям'я загінула ў сваім доме 9 сакавіка адной 500-кілаграмовай бомбай, скінутай расейскім самалётам. Пра гэта вайсковаму карэспандэнту Радыё Свабода Мар’яну Кушніру паведамілі суседзі забітых.

Расейская авіяцыя бамбавала Ізюм увесь сакавік, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паўтараў, што расейская армія не атакуе мірных жыхароў.