На Кастрычніцкую плошчу ў цэнтры Менску вечарам 11 кастрычніка выйшлі некалькі дзясяткаў грамадзкіх актывістаў.
На Кастрычніцкую плошчу ў цэнтры Менску вечарам 11 кастрычніка выйшлі некалькі дзясяткаў грамадзкіх актывістаў.
Сярод іх — Максім Вінярскі, Алесь Макаеў, Вольга Мікалайчык.
Яны прынесьлі бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі «Эўрапейскай Беларусі» і разгарнулі 2 лёзунгі: «Байкот дыктатуры» і «Лукашэнка, сыходзь». Актывісты крычаць «Жыве Беларусь».
Паводле Мікалайчык, на Плошчу ўжо выйшлі каля 70 чалавек.
Лідэры апазыцыі і кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч на Плошчу не заклікалі і ісьці туды не зьбіраюцца.