Як дасьледчыца расказала «Камсамольскай праўдзе», запіс быў зроблены на рэпэтыцыі ў час падрыхтоўкі праграмы «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча, але песьня ня трапіла ў выніковую праграму, а ўступ да яе «дастаўся» песьні «Вянок».
Дасьледчыца таксама сабрала на канале «Песьняры свайго часу» шэсьць дзясяткаў запісаў «Песьняроў» з Мулявіным, а таксама іншых удзельнікаў гурту, у тым ліку, напрыклад, расейскі пераклад «Obladi Oblada» гурту The Beatles у выкананьні «Песьняроў» ці фрагмэнты туру «Песьняроў» па Афрыцы.
Цяпер цыкль «Вянок» з новымі аранжыроўкамі выконвае Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча, у ім гучыць у тым ліку «Па ляду, у глухім бары».
Тым часам у Беларусі і суседніх краінах дзейнічаюць некалькі гуртоў, якія прэтэндуюць на званьне спадкаемцаў «Песьняроў» Мулявіна. Адзін такі гурт канцэртуе ў самаабвешчанай «ДНР».