Стоп-кадры тыдня: Самагубства ў судзе, вывяржэньне вулькану і бітва ў Беларусі
Імгла каля Кіева-Пячэрскай лаўры ў Кіеве.
Студэнты мэдычнай школы ў горадзе Янчжоў у Кітаі адзначаюць Дзень барацьбы са СНІДам, 1 сьнежня.
Графіці ў Дубаі.
Вайсковы сабака і вайскоўцы-адстаўнікі стаяць "на зважай", правінцыя Цзянсу, Кітай.
Здабыча вуглю каля гораду Барадзіно ў Краснаярскім краі Расеі.
Прысуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк выпівае атруту падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі, Гаага, 29 лістапада.
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын разглядае балістычную ракету, якая нібыта можа дасягнуць любога пункту на кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.
Паветраны здымак перакрыжаваньня вуліц у Маскве.
Няўдалы запуск расейскай ракеты Саюз 2.1b на касмадроме "Ўсходнім" у Амурскім краі, 28 лістапада.
Вывяржэньне вулькану Агунг на востраве Балі, Інданэзія.
Імгла ў Менску.
Пабудова канцэртнай залі ў Тбілісі.
Сырыйскі горад Мэсраба непадалёк ад Дамаску. Горад знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. (Фота AFP)
Вывяржэньне вулькану Агунг на востраве Балі, Інданэзія, 27 лістапада.
Паранены пратэстовец з пакістанскай рэлігійнай групы, якая ў Ісламабадзе патрабавала і дамаглася адстаўкі міністра юстыцыі.
Пастаноўка бітвы на Бярэзіне 1812 году каля вёскі Брылі, Беларусь, 26 лістапада.
Ізраільская паліцыя палівае вадой пратэст групы рэлігійных артадоксаў супраць прызыву ў войска, Ерусалім, 26 лістапада.