Самыя яркія падзеі тыдня на фотаздымках
Здымак зроблены 24 ліпеня, на якім эвакуюць параненага машыніста цягніка Францыско Хосэ Гарзона Амо падчас крушэньня каля Гішпансага гораду Санцьяга дэ Кампастэла, ў якой загінула 80 чалавек. Амо, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі, быў фармальна арыштаваны паліцыяй пасьля таго, як цягнік сышоў з рэек з перавышэньнем дазволенай хуткасьці ўдвая.
Паранены чалавек сядзіць каля цела адной з 80 ахвяр загінулых у катастрофе, калі цягнік сышоў з рэек на высокай хуткасьці 24 ліпеня каля гішпанскага гораду Санцьяга дэ Кампастэла
Папугая, якога злавілі ў лесе мясцовыя паляўнічыя і прапанавалі на продаж ў паўночна-ўсходнім штаце Нагаланд, кормяць з рук ў Дымапуры, Індыя. У Індыі, нягледзячы на забарону, папугаяў прадаюць і выкарыстоўваюць у ежу
Падчас крушэньня цягніка ў Гішпаніі загінулі 80 чалавек
Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пагаліў галаву ў знак салідарнасьці з 4-гадовым хлопчыкам, хворым на лейкімію
Буравая вышка ў Мэксыканскім заліве ўзгарэлася ад выбуху натуральнага газу
Партрэты Кім Чэн Іра і Кім Ір Сэна падсьвечаныя ў Пхеньяне
Расейская спартоўка Дар'я Говар на чэмпіянаце па скачках у ваду ў Барсэлёне
Прынц Уільям і Кэйт з нованароджаным сынам - спадкаемцам брытанскага трону
Дэн МакМанус і яго пёс Шэдоў падчас палёту на дэльтапляне
Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі падчас сутычак з урадавымі сіламі
Байцы Свабоднай сырыйскай арміі на баявой пазыцыі
МіГ-27, знойдзены у кантэйнэры на паўночнакарэйскім караблі ў Панаме
Жанчына падчас параду нявестаў у Менску