Футбольныя заўзятаркі і спартоўкі, сьпёка і залевы, Украіна і ня толькі. Фотаімгненьні тыдня.
Украінская дзяўчынка паказвае сваёй маці новую цацку падчас мерапрыемства, прысьвечанага ўкраінскім дзецям-уцекачам у Бухарэсьце.
Футбольныя заўзятаркі на стадыёне ў Тэгеране 25 жніўня. Іранскім жанчынам дазволілі прысутнічаць на матчы нацыянальнага футбольнага чэмпіянату ўпершыню пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Гэта ўспрымаецца як гістарычны крок.
Скульптура рукі з пазногцямі, пафарбаванымі ў колеры нацыянальнага сьцяга Ўкраіны, перад амбасадай Расеі ў Празе.
Мужчына з ручной малпай просіць міласьціну на дарозе падчас мусоннага дажджу ў Хайдарабадзе, Пакістан.
Аўганскія жанчыны-вазочніцы ўдзельнічаюць у баскетбольным матчы на інвалідных вазках у рамках кампаніі па вакцынацыі супраць поліяміэліту ў Гераце. Аўганістан і Пакістан – адзіныя краіны ў сьвеце, дзе поліяміэліт не ліквідаваны.
Дзіця падстаўляецца пад струмені палівальнай машыны ў Санкт-Пецярбургу, калі тэмпэратура дасягнула амаль 30 градусаў.
БТР вязуць паўз сланечнікавае поле ў бок лініі фронту ў Данецкай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны.
Юлія Еўчанка з Украіны ўдзельнічае ў скачках у вышыню сярод жанчын на чэмпіянаце Эўропы ў Мюнхэне.
Сябры мясцовага грамадзкага цэнтру ў Андрыеўцы на ўсходзе Украіны запісваюць відэазварот да Дня незалежнасьці краіны 24 жніўня.
Украінскі вайсковец страляе з зэнітнай гарматы ЗУ-23-2 па пазыцыі каля лініі фронту ў Харкаўскай вобласьці 24 жніўня.
Зьнішчаная расейская вайсковая тэхніка выстаўленая ў Кіеве.
Іранскі сьвятар ідзе па пешаходным мосьце ў Тэгеране.
Так размалявала свой твар жанчына на дэманстрацыі «Марш Свабоды», прымеркаванай да Дня незалежнасьці Украіны, у Бэрліне 24 жніўня.