Людзі цешацца сьнегу, згадваюць забітых, ратуюць жыцьцё. Фотаімгненьні першага тыдня 2023 года
У вёсцы Прахладнае, прыкладна ў 25 кілямэтрах ад Бішкека, радуюцца сьнегу.
Мясцовая жыхарка зьбірае рэчы каля палаючага пасьля расейскага абстрэлу будынка ў вёсцы Іванаўка пад Бахмутам Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Людзі глядзяць на разбураныя машыны, якія прывезьлі валянтэры з перадавой пад Бахмутам, каб паказаць наступствы вайны і сабраць сродкі на новыя машыны для жаўнераў, ва ўкраінскім Львове.
Слупы сьвятла, якія зьяўляюцца аптычнымі атмасфэрнымі зьявамі, уздымаюцца ад зямлі ў неба за жылымі дамамі ў Омску, Расея.
Людзі атрымліваюць асалоду ад сонечнага дня ў Паўночнай Македоніі на гары каля вёскі Кукава, гледзячы на сталіцу Скоп'е, пакрытую смогам.
Дзяўчына зьбірае каляровую капусту ў полі на ўскраіне Джалалабаду, Аўганістан.
Людзі глядзяць, як казахстанец Даніл Васільеў узьлятае ў паветра на трэцім этапе 71-га турніру па скачках з трампліна ў Інсбруку, Аўстрыя.
Жанчына прысутнічае на мерапрыемстве з нагоды трэцяй гадавіны сьмерці былога камандуючага іранскімі сіламі Кудс Касэма Сулеймані ў мячэці Масала ў Тэгеране 3 студзеня. Ён быў забіты спэцслужбамі ЗША ў выніку атакі бесьпілётніка ў Іраку ў 2020 годзе.
Артысты нясуць сьцягі Вугоршчыны і Ўкраіны падчас Міжнароднага фэстывалю дзіцячага цыркавога мастацтва "Яскрава-Арэна Днепр" у Будапэшце.
Аўганская жанчына нясе хлеб на падносе па вуліцы ў Кабуле.
Прадавец салодкай ваты чакае кліентаў на дарозе ў Лахоры, Пакістан.
Пакістанскія прадаўцы прадаюць трысьняговы цукар на рынку ў Пешавары.
Наведвальнікі каляднага кірмашу катаюцца па сьвяточнай пляцоўцы ў Кіеве.
Іранская пара робіць сэлфі, пакуль смог засланяе гарызонт у Тэгеране.
Смог пакрывае Сараева 3 студзеня. Сталіца Босьніі займае дзявятае месца сярод самых забруджаных гарадоў у сьвеце.
Вайсковец-добраахвотнік з інтэрнацыянальнага батальёну «Карпацкая Січ» страляе з аўтамата падчас манэўраў каля лініі фронту ў Крэменнэ ва Ўкраіне.
У Алматы людзі ўдзельнічаюць у цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяр беспарадкаў у Казахстане ў студзені 2022 года.
Мужчына усьміхаецца праз падчас традыцыйнага танца ў халоднай рацэ Тунджа падчас рытуалу Вадохрышча ў горадзе Калофер, Баўгарыя.