Тату, пэліканы, нявесты, засуха. Цікавыя фотаімгненьні тыдня
Цягнік едзе па дне асушанай тэрыторыі каля месца здабычы солі Бурлінскага салёнага возера ў Алтайскім краі Расеі.
Жанчына ля цела свайго мужа, забітага расейскімі вайскоўцамі ў Харкаве, 21 ліпеня.
11-гадовы Максім гуляецца з цацачнай зброяй на самаробным блёкпосьце на трасе ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
Дзеці вітаюць вайсковы аркестар падчас цырымоніі ля помніка Героям авіяцыі ў Бухарэсьце 20 ліпеня.
Украінка Марына Бех-Раманчук выступае ў фінале жаночага трайнога скачку на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў ЗША.
Хатні пэлікан едзе на даху машыны ў Кабуле.
Украінскі вайсковец на палаючым жытнім полі каля лініі фронту на мяжы Запароскай і Данецкай абласьцей.
Кіргіскія вайскоўцы падчас сьвяткаваньня 30-годдзя стварэньня Нацыянальнай гвардыі Кіргістану ў Бішкеку.
Украінскі вайсковец з татуіроўкамі.
Нявеста з Паўночнай Македоніі.
Падбітая расейская тэхніка выкарыстоўвалася на фэрмах у Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
Афганскія жанчыны зь дзецьмі на вуліцах Кабула.
Так выглядае з дрону амаль высахлае рыбалоўнае возера Халда ў Вугоршчыне.