Майка Ліянэля Мэсі, вясельле ў Сырыі, Джамала на Эўрабачаньні

Пяцігадовы аўганскі хлопчык Муртазу Ахмадзі, прыхільнік нападніка «Барсэлёны» аргентынца Ліянэля Мэсі, у майцы – падарунку свайго куміра зь ягоным аўтографам.

Аўганскія сіроты ў дзіцячым доме ў Джалалабадзе.

Мужчына запальвае вагні ў парку ў Лахоры (Пакістан).

Вясельле ў абложаным паўстанцамі горадзе Кафра Батна каля Дамаску (Сырыя)

Апазыцыянэр усталёўвае намёт перад будынкам ураду Косава ў Прышціне.

Мігранты перад памежным плотам на грэцка-макэдонскай мяжы -- пасьля ўвядзеньня ўрадам Макэдоніі абмежаваньняў на ўезд у краіну.

Сырыйская мігрантка на грэцка-макэдонскай мяжы.

Пэрформанс у часе дакладу расейскага апазыцыянэра Ільлі Яшына «Пагроза нацыянальнай бясьпецы Расеі», прысьвечанага сытуацыі ў Чачні і яе лідэру Рамзану Кадыраву (Масква).

Сырыйскія паўстанцы аглядаюць фрагмэнт ракеты, якая ўпала паблізу раёнаў Дара і Кунэйтра.

Аўганскія хлопчыкі гуляюць з шынай, правінцыя Кандагар (Аўганістан).

Мэдытацыя будыйскіх манахаў у Бангкоку (Тайлянд).

Крымскататарская сьпявачка Джамала на адборачным туры Эўрабачаньня (Украіна).

Макэдонскі паліцыянт і аўганскі хлопчык на грэцка-макэдонскай мяжы пасьля закрыцьця Макэдоніяй мяжы для аўганскіх мігрантаў.

 

Аўганскі рабочы на заводзе ў Джалалабадзе.

Прадавец паветраных балёнікаў у Кабуле.