Абліваюць у Альбаніі, здымаюць у Расеі, зьнішчаюць у Пакістане. 14 фотаімгненьняў тыдня
Апазыцыя ў парлямэнце аблівае альбанскага прэм’ер-міністра атрамантам.
Фарбаваньне палатна ў майстэрні фарбавальніка ў Лагоры, Пакістан.
Завіруха ў Атаве, Канада.
Вясельнае фота перад храмам у Пэкіне.
Уцекачы з апошняга лапіка тэрыторыі, кантраляванай "ісламскай дзяржавай" у Сырыі.
Конскія гонкі на возеры Сэнт-Морыц у Швайцарыі.
У Дзяржаўным Расейскім музэі здымаюць карціну Ільлі Рэпіна, каб паслаць яе на выставу ў Трацьцякоўскай галерэі.
Цягнік едзе ўздоўж ракі Енісей непадалёк Краснаярску, Расея.
У буфэце Музэю гарэлкі ў Маскве.
Сэлфі ў Тэгеране падчас сьвяткаваньня 40-х угодкаў Ісламскай Рэспублікі Іран.
Дзяўчынка аглядваецца на бацьку, пакідаючы надпіс на сьцяне храма ў Катманду, Нэпал.
Рэлігійная цырымонія ў гонар сьвятога Харалампія, апекуна пчаляроў, у Благоеўградзе, Баўгарыя.
Зьнішчэньне бутэлек з алькаголем і спальваньне наркотыкаў у Карачы, Пакістан.
Жанчына на Маршы мацярынскага гневу ў Маскве, 10 лютага.