Талібы у Маскве, Папа ў Абу-Дабі, Эпіфаній на пасадзе. 16 фотаімгненьняў тыдня.
Мора ў Ларнацы, Кіпр.
Прадстаўнікі Талібану ў Маскве, дзе праходзяць перамовы па мірным урэгуляваньні сытуацыі ў Аўганістане, 6 лютага.
Мэмарыял "Нябеснай сотні" ў Кіеве.
Уратаваная з абваленага будынку ў Стамбуле, 6 лютага.
Кіеў пад сьнегам.
Чалавек ачышчвае зь лёду прыступкі да Царквы Хрыста Збаўцы ў Маскве.
Пастаноўка цырымоніі, у якой старажытныя кітайцы маліліся за добры ўраджай і памыснасьць. Пэкін, 5 лютага.
Урачыстае прывітаньне Папы Францішка ў прэзыдэнцкім палацы ў Абу-Дабі, сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, 4 лютага.
Дзьве жанчыны глядзяць на парэзаную шрэдэрам карціну Бэнксі ў Музэі ў Бадэн-Бадэне, Нямеччына.
Апякун гуляе з парай ільвоў. Пэшавар, Пакістан.
Пакупнікі садавіны, сузіраныя праз шыбу аўтамашыны. Срынагар, Індыя.
Украінскія вайскоўцы граюць на піяніне ў зруйнаваным доме бліска іхнай пазыцыі на Данбасе.
На мосце ў прадмесьці Пэшавару, Пакістан.
"Голы сьвяты чалавек" падчас рэлігійнага сьвята ў Алахабадзе, Індыя.
Гулец у амэрыканскі футбол сядзіць сярод канфэці на футбольнай пляцоўцы пасьля таго, як яго каманада, "New England Patriots", заваявала "Супэр-кубак" (Super Bowl), 3 лютага.
Урачыстае ўзьвядзеньне на пасад кіраўніка Праваслаўнай царквы Ўкраіны Эпіфанія. Сафійскі сабор у Кіеве, 3 лютага.