Стоп-кадры тыдня: Санта Клаўс вучыцца і пратэстуе, а Дзед Мароз едзе на водных лыжах
Сёстры Нур Каіда (справа) і Ругана з народу рагінг'я абдымаюцца ў прытулку для ўцекачоў у Банглядэшы. (Фота Reuters)
Жанчына аглядае свой дом, пашкоджаны абстрэлам у мястэчку Ясінаватая ва ўсходняй Украіне, якое знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў (Фота EPA-EFE)
Дзяўчына побач са скульптурамі, якія паказваюць нараджэньне Хрыстова, у Львове. (Фота AFP)
Былы амэрыканскі марскі пяхотнік Хасэ Люіс Санчас, які страціў нагу ў Аўганістане, удзельнічае ў спаборніцтвах для інвалідаў-вайскоўцаў, якія праходзілі ў Кіеве. (Фота AP)
Жанчына праходзіць каля намётавага лягера, які паставілі ў Кіеве каля будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны прыхільнікі «Руху новых сілаў» Міхаіла Саакашвілі. (Фота AP)
Дзеці ў касьцюмах Санта Клаўсаў сядзяць у клясе напярэдадні сьвяткаваньня Калядаў у індыйскім горадзе Чандзігар. (Фота Reuters)
Чалавек вылез праз вакно і чакае ратавальнікаў падчас пажару ў горадзе Чэчхон у Паўднёвай Карэі 21 сьнежня. (Фота Reuters)
Людзі кормяць вавёрку ў маскоўскім парку. (Фота Reuters)
Палестынец у касьцюме Санта Клаўса падчас пратэстаў у Сэктары Газы непадалёк ад мяжы з Ізраілем супраць рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім ізраільскай сталіцай. (EPA-EFE)
Іранскія жанчыны ў масках чакаюць на аўтобусныым прыпынку ў Тэгеране. Маскі трэба, бо паветра вельмі забруджанае. (Фота AFP)
Дэрвіш танчыць на цырымоніі з нагоды 744-й гадавіны сьмерці заснавальніка суфізму, Джалаладзіна Румі. Горад Конья, Турэччына, 19 сьнежня.
64 -гадовы Нікалай Васільеў у касьцюме Дзеда Мароза едзе на водных лыжах уласнай канструкцыі па рацэ Енісей каля сібірскага гораду Краснаярск. (Фота Reuters)
Рабочы загрузіў у павозку кумпякі на заводзе ў кітайскай правінцыі Чжэцзян. (Фота Reuters)
Пратэст супраць карупцыі, які адбыўся каля будынка ўраду ў сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, 17 сьнежня. (Фота AFP)
У Кіеве чысьцяць сьнег, 18 сьнежня. (Фота Reuters)
Аўганцы гуляюць ў крыкет на засьнежаным полі непадалёк ад Кабулу (Фота Reuters)
Ірацкія курды сьвяткуюць дзень курдзкага сьцягу ў горадзе Ірбіл на поўначы Іраку. (Фота AFP)