Самалёт на аўтастрадзе, пэліканы над возерам, агонь на Заходнім беразе. 14 фотаімгненьняў тыдня
Сталявар каля гмах-печы на заводзе ў Дзюсбургу, Нямеччына.
Жанчына з савою ў цэнтры Кіева чакае турыстаў, якія захочуць сфатаграфавацца з птушкай.
Палестынцы пратэстуюць супраць пляну Дональда Трампа ўрэгуляваць ізраільска-палестынскі канфлікт, 30 студзеня.
Турысты робяць здымкі каля Акропальскага музэю ў Атэнах, Грэцыя.
Горад Ухань у Кітаі, 28 студзеня 2020
Захад сонца над горадам Джалалабад у Аўганістане.
Вэтэраны ў музэі Перамогі ў Маскве, 28 студзеня.
Мясцовыя жыхары разглядаюць амэрыканскі вайсковы самалёт, які разьбіўся ў правінцыі Газьні ў Аўганістане, 27 студзеня.
Белыя пэліканы зьбіраюцца каля возера Чапала ў Мэксыцы.
Аўганскія дзеці ў правінцыі Кандагар.
Праваслаўны сьвятар у мэмарыяле Галакосту ў Бухарэсьце, 27 студзеня.
Вікторыя Сініцына і Нікіта Кацалапаў з Расеі выступаюць на чэмпіянаце Эўропы ў фігурным катаньні, Грац, Аўстрыя, 26 студзеня.
Дзеці падчас цырымоніі ў памяць пра Галакост у габрэйскім цэнтры ў Екацярынбургу, Расея, 27 студзеня.
Іранскі самалёт зьехаў з узьлётна-пасадачнай паласы лётнішча на аўтастраду ў горадзе Магшар, 27 студзеня.