Стоп-кадры тыдня: Вайна ў Сырыі і Іраку, пратэсты ў Бэйруце
Раніца ў Дубаі. (AFP)
Мігранты грэюцца ў імправізаваным прытулку на закінутым складзе ў Белградзе, Сэрбія. (AFP)
Сырыя: жыхары Алепа ратуюцца ад абстрэлаў (AFP)
Сьнягурка сустракае наведнікаў перавернутага дома ў Краснаярску, Расея. (Reuters)
Актывісты лібанскага руху за гендэрную роўнасьць пратэстуюць у Бэйруце супраць закону, які дазваляе гвалтаўнікам пазьбегнуць пакараньня, ажаніўшыся з ахвярай. (AFP)
Былы марак 66-гадовы Міхаіл Бабурын - апошні жыхар закінутай сібірскай вёскі Міхайлаўка, заснаванай у ХІХ ст. перасяленцамі з Мардовіі. (Reuters)
Бабурын вярнуўся ў родную вёску ў 2000 годзе і з таго часу жыве ў ёй адзін разам з хатнімі жывёламі. (Reuters)
Ірацкія вайскоўцы ў баі з баевікамі "Ісламскай дзяржавы" за адну зь вёсак на рацэ Тыгр. (Reuters)
Маленькі жыхар Мосулу разам з ірацкімі ўрадавымі вайскоўцамі падчас апэрацыі супраць "Ісламскай дзяржавы". (Reuters)
Ірацкая дзяўчынка з Мосулу ў лягеры ўцекачоў у Сырыі. (AFP)
Жыхары Алепа ўцякаюць ад баёў за горад. (Reuters)
Украінскі прэзыдэнт Парашэнка наведвае абаронны пост на лініі кантакту з прарасейскімі сэпаратыстамі пад Горлаўкай. (Reuters)
Вулічны артыст на Краснай плошчы ў Маскве. (Reuters)
Дзяўчына прадае вярблюджае малако пад Пэшаварам. (Reuters)
Пакістанскія гандляры на рынку ў Лагоры. (AFP)
Чалавек гасіць пажар пасьля авіяўдару ў вёсцы на поўначы Сырыі. (AFP)