Стоп-кадры тыдня, 21-27 лістапада.
Сырыйскія туркмэны (туркаманы), 24 лістапада, каля сырыйска-турэцкай мяжы.
Працаўнік "сафары-парку" ў Белагорску на Крыме ахутвае коўдрай ільвяня пасьля адключэньня электрычнасьці ад паўвострава.
Жанчына просіць міласьціны перад Міхайлаўскім Залатаверхім манастыром у Кіеве.
Збор квяцістай капусты ў Пакістане.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных справаў Аб'яднаных арабскіх эміратаў Абдула бін Заед Аль Нах'ян у Вялікай мячэці ў Абу Дабі, 23 лістапада.
Дзень Сьв. Юрыя ў Грузіі: сьвежаваньне авечак. 23 лістапада.
У краме ў Сымфэропалі пасьля адключэньня электрычнасьці, 23 лістапада.
Мігрант зашыў рот у пратэсьце на македонска-грэцкай мяжы.
У Пэкіне раптоўна выпаў сьнег.
Зьнішчальнікі на францускім авіяносцы "Шарль дэ Голь" на Міжземным моры, 22 лістапада.