Стоп-кадры тыдня: Прысуд Младзічу, вешаньне локшыны ў Кітаі, д'ябал у Славеніі
Дзяўчынка корміць галубоў у парку, Алматы, Казахстан. (Reuters/Shamil Zhumatov)
Багаслужба ў дзень Сьвятога Юрыя ў Тбілісі, 23 лістапада. (AFP/Vano Shlamov)
Нарыхтоўка насеньня каляндры ў Кабуле. (AP/Rahmat Gul)
Ясны восеньскі дзень у цэнтры Кіева. (Reuters/Gleb Garanich)
Крыкет у Карачы, Пакістан. (Reuters/Akhtar Soomro)
Сьнегапад у тайзе пад Краснаярскам. (Reuters/Ilya Naymushin)
Разьвешваньне локшыны хатняга вырабу ў Ліньі, правінцыя Шаньдун, Кітай. (Reuters/Stringer)
Рэакцыя ў Срэбраніцы на абвяшчэньне прысуду аб пажыцьцёвым зьняволеньні для сэрбскага генэрала Раткі Младзіча. (Reuters/Dado Ruvic)
Фікрэт Аліч з вокладкай часопісу Time 1992 году, на якой фатаграфія, дзе ён стаіць зьняможаны за калючым дротам у сэрбскім канцлягеры, чакае прысуду Ратку Младзічу 22 лістапада. (epa-EFE/Freek van den Bergh)
Чалавек ва ўбраньні Крампуса (д'ябла) у традыцыйным абрадзе ў Горычанах, Славенія. (Reuters/Borut Zivulovic)
Уладзімір Пуцін і Башар Асад сустрэліся ў Сочы, 20 лістапада. (AFP/Mikhail Klimentyev)
Ізраільскія сілы бясьпекі расьцягваюць дэманстрантаў-ультраартадоксаў, якія пратэстуюць супраць прызыву ў войска ў Бнэй-Браку. (AFP/Ahmad Gharabli)
Індыйскія нявесты за сцэнай перад масавым вясельлем у Мумбаі. (AP/Rafiq Maqbool)
Удзельнікі Міжнароднага маратону ў Ціньдао бягуць па мосьце праз затоку Цьзяочжоў, правінцыя Шаньдун, Кітай. (AFP/Stringer)
Сьветлавое шоў "Іншаплянэтнікі. Яны былі тут" фінскага мастака Аляксандра Рэйхштэйна на фэстывалі ў Рызе. (epa-EFE/Toms Kalnins)