Жалоба па ахвярах тэрактаў, угодкі Аксамітнай рэвалюцыі ў Празе, чорныя шары ля Крамля

Расейскія піянэры, школа ў Стаўрапольскім краі.

Хлопец абмывае насілкі ў моргу ў Доўме, на ўскраіне Дамаску.

Графіці ў Празе ў памяць аб загінулых у тэрарыстычных атаках у Парыжы.

Тыбэтцы над возерам Нам-Цо, самым высокім салёным возерам на сьвеце, якое знаходзіцца на вышыні 4 718 мэтраў над узроўнем мора.

Сутычка косаўскай апазыцыі з паліцыяй у Прышціне.

Пакістан: пасажыр шукае свае рэчы пасьля сыходу цягніка з рэек.

Сцэнка з адзначэньня 26-х угодкаў Аксамітнай рэвалюцыі ў Празе, 17 лістапада.

Пуцін і Абама на саміце G-20 у Турцыі.

Чорныя шары каля Крамля на шостыя ўгодкі сьмерці ў турме юрыста Сяргея Магніцкага, змагара з карупцыяй.

Памятная акцыя перад францускай амбасадай у Капэнгагене ў сувязі з тэрарыстычнымі атакамі ў Парыжы 13 лістапада.

Пакістанец запальвае сьвечкі ў Карачы ў памяць ахвяраў тэрарыстычных атакаў у Парыжы.

Стоп-кадры тыдня, 14-20 лістапада. Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.