Стоп-кадры тыдня: «Хрыстос-Збаўца» над Сыднэем, Пуцін і Мядзьведзеў у манастыры, кіты на меліне.

86-гадовая Антаніна Ярмохіна робіць штодзённыя фізычныя практыкаваньні на беразе ракі Енісей у сыбірскім горадзе Дзіўнагорск.

Чалавек корміць чайкі на рацэ Ямуна ў Індыі.

Паветраны шар у форме статуі Хрыста-Збаўцы ў Рыё-дэ-Жанэйру лунае на досьвітку над Сыднэем, Аўстралія.

Перавоз саломы па возеры ў Кашмірскай даліне, Індыя.

Зруйнаваныя дамы ў горадзе Доўма на ўсход ад Дамаску.

Лодка суправаджае заблукалага кіта на глыбейшыя воды, Кітай.

Работнікі выкарыстоўваюць цяжкую тэхніку, каб справіцца з тушай мёртвага кашалёта на пляжы ў Інданэзіі.

Пакістанскія паліцыянты хаваюцца ад дажджу перад будынкам суда, у якім разглядаецца справа аб карупцыі адхіленага прэм’ер міністра Наваза Шарыфа.

Уладзімір Пуцін і Дзьмітрый Мядзьведзеў у Нова-Ерусаліскім манастыры ў падмаскоўным горадзе Істра.

Аўганскія жанчыны пры нарыхтоўцы шафрану падчас Шафранавага фэстывалю ў горадзе Герат.

Разгузка вуглю ў Кабуле.

Пасьля землятрусу ў горадзе Сарполь-э-Загаб у Іране.

Лягер для пацярпелых ад землятрусу ў горадзе Сарполь-э-Загаб у Іране.

Пасьля землятрусу ў горадзе Сарполь-э-Загаб у Іране.

Дональд Трамп і філіпінскі прэзыдэнт Радрыга Дутэртэ ў Маніле, 13 лістапада.

Пратэст супраць візыту Дональда Трампа ў Маніле 12 лістапада.