Стоп-кадры тыдня: Абама ў Акропалі, супэрпоўня над Леніным і пратэст у Кіеве

Пакістанскія хлопцы ў шоле ў Пешавары, 17 лістапада.

Бігборд з выявай Дональда Трампа і Ўладзімера Пуціна ў Данілаўгадзе, Чарнагорыя.

Ваенныя курсанты сабраліся перад велізарным плякатам з выявай чальцоў дынастыі Рурыкавічаў падчас заняткаў у выставачным цэнтры ВДНГ у Маскве.

Элені Баноў зь Міністэрства культуры Грэцыі праводзіць экскурсію па Акропалі для Барака Абамы. 

Аўганскія рабочыя працуюць на звалцы вугалю ў Кабуле.

Так званая супэрпоўня над помнікам Леніну ў Байкануры.

Бойка ва ўкраінскім парлямэнце паміж лідэрам "Апазыцыйнага блёку" Юрыем Бойкам (зьлева) і лідэрам "Радыкальнай партыі" Алегам Ляшко, 14 лістапада.  

Хлопчык, які разам зь сям'ёй уцёк ад баявых дзеяньняў у Масуле, у лягеры для бежанцаў у Іраку.

Пратэст супраць пашырэньня паўнамоцтваў улады і паліцыі ў Кіеве, 14 лістапада.

Мігранты на дароз каля сэрбска-харвацкай мяжы побач з сэрбскім горадам Сід. 

Бацька і дзед 15-гадовага Шафіка аплаківаюць сына і ўнука. Масул, 13 лістапада. 

Людзі фатаграфуюць ліхтары ў канале Сэн-Мартэн ў Парыжы 13 лістапада падчас цырымоніі, прысьвечанай ахвярам леташняга тэракту ў Парыж.

Дзіця гуляе з паветраным шарам у абложаным паўстанцамі горадзе Дума, ва ўсходнім прыгарадзе Дамаску.