Дроны ў Каліфорніі, сьляпы скрыпач у Кіеве, уцекачы ў Славеніі ФОТА

68-гадовая Лі Чжон Сок з Паўднёвай Карэі (зьлева) выцірае сьлёзы свайму паўночнакарэйскаму бацьку, 88-гадоваму Ры Хын Чжону пры разьвітаньні пасьля трохдзённай сустрэчы "разьдзеленых сем'яў" на курорце Кымгансан у Паўночнай Карэі, 22 кастрычніка.(AFP/Yonhap)

Прадавец ружаў перад шыіцкай мячэцьцю ў Карачы ў мусульманскі месяц мухарам, Пакістан. (epa/Shahzaib Akber)

​Чалавек хаваецца ад дажджу пад плястыкавым мяшком для сьмецьця ў лягеры мігрантаў "Новыя джунглі" ў Кале, Францыя. (AFP/Philippe Huguen)

Дроны лётаюць над удзельнікамі канфэрэнцыі падчас вячэры на беразе акіяну на адкрыцьці дыгітальнага форуму Wall Street Journal у Каліфорніі. (Reuters/Mike Blake)

Афганскія шыіты б'юць сябе бізунамі на шэсьці ў гонар сьвята Ашура ў Кабуле, 20 кастрычніка. (Reuters/Omar Sobhani)

Мігранты і ўцекачы сядаюць у цягнік, які накіроўваецца з македонска-грэцкай мяжы ў Сэрбію. (AFP/Robert Atanasovski)

Конны міліцыянт вядзе групу мігрантаў каля Добавы, Славенія. (Reuters/Srdjan Zivulovic)

Дзеці выглядаюць з акна жылога дома ў сталіцы Сырыі Дамаску. (TASS/Valery Sharifulin)

Сьляпы стары спрабуе зарабіць грошы граньнем на скрыпцы ў цэнтры Кіева. (epa/Roman Pilipey)

Пакістанскі падзёншчык нясе кош з бананамі на рынку ў Лагоры. (AFP/Arif Ali)

Цагельня ў Гераце, Афганістан. (epa/Jalil Rezayee)

Мігранты ратуюцца ад дажджу, чакаючы пераходу харвацкай мяжы каля сэрбскай вёскі Бэркасава. (Reuters/Marko Djurica)

Іранская жанчына праходзіць міма насьценнай мазаікі у паўночна-заходнім Тэгеране. (AFP/Atta Kenare)

Партрэт Сталіна на рэклямных білбордах у займаным сэпаратыстамі Данецку. (AFP/Aleksei Filippov)

Ірацкія ваяўнікі-шыіты абстрэльваюць пазыцыі "Ісламскай дзяржавы" ў мясцовасьці Аль-Фатха, на поўнач ад Байджы. (Reuters/Thaier Al-Sudani)

Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.