Выбухі ў Дамаску, тайфун у Кітаі, рыбалка ў Беларусі
Камбайн падчас уборкі ў полі на ўскраіне Катманду, Нэпал. Для Нэпалу, краіны, якая ня мае выхаду да мора, сельская гаспадарка застаецца важнай галіной эканомікі.
Супрацоўнікі выратавальнай службы ў будынку, абстраляным паўстанцамі ў Дамаску.
Жанчыны, якія нядаўна ўцяклі ад "Ісламскай дзяржавы", атрымліваюць харчаванне ад гуманітарнай арганізацыі на ўскрайку Эрбілю, Ірак.
Аўганскія юнакі гуляюць з паветраным змеем на ўскраіне Джэлалабаду.
Курдзкія байцы ля тунэлю, які выкарыстоўваўся баевікамі "Ісламскай дзяржавы" на ўскраіне Барцілы, што на ўсход ад Масулу.
Заўзятары расейскай каманды ЦСКА вітаюць гол у часе матчу паміж ЦСКА (Масква) і AS (Манака) на маскоўскім стадыёне "Арэна". Матч скончыўся зь лікам 1:1.
Чалавек ідзе праз хвалі на пляжы ў правінцыі Хайнань (Кітай) у момант наступу на мацярык тайфуну Сарыка.
Будаўнічая пляцоўка музэю вайсковай тэхнікі ў Жыткавічах (Беларусь).
Аўганскія дзеці на ўскрайку Джэлалабаду (Аўганістан).
Турысты на курорце на Мёртвым моры на поўдні Ізраілю.
Іракцы, якія зьбеглі ад баявых дзеянняў у раёне Мосулу, гуляюць у валейбол у лягеры для перамешчаных асоб у паўночна-усходнім горадзе Аль-Холь у сырыйскай правінцыі Хасек.
Падлетак-аўганец разам у фургоне, які накіроўваецца з прытулку для непаўнагадовых мігрантаў у Сэнт-Амэры (Францыя) ў Вялікую Брытанію.
Ірацкія вайсковыя сілы праводзяць апэрацыю па вызваленьню гораду Аль-Шурах (45 кілямэтраў на поўдзень ад Масулу) ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы".
Карлаў мост туманным ранкам (Прага, Чэхія).
Сырыйскія дзеці-уцекачы гуляюць у будынку былой тытунёвай фабрыкі, які цяпер выкарыстоўваецца ў якасьці прытулку для ўцекачоў у турэцкай правінцыі Хатай, непадалёку ад мяжы з Сырыяй.
Рыбакі ў пасёлку Баравая ў Жыткавіцкім раёне Беларусі. .
Аўганскія дзеці пампуюць ваду ў Газьні.
Хлопчык у Пэшавары (Пакістан) запускае паветранага змея.