Турэцкае ўварваньне ў Сырыю, экалягічны актывізм і беларускія журавіны. 10 фотаімгненьняў тыдня
Трактарысты зьбіраюць журавіны ў саўгасе вёскі Селішча. Берасьцейская вобласьць, Беларусь.
Сырыйская жанчына ідзе па дарозе на фоне дыму пасьля бамбаваньня гораду Рас-аль-Айн турэцкімі войскамі. Паўночна-усходняя Сырыя.
Паліцыя на месцы страляніны ў Гальле, Нямеччына – 9 кастрычніка каля сынагогі і турэцкага бістро ў мястэчку Гальле, што знаходзіцца ў Саксоніі-Ангальт, адбылася страляніна. У выніку інцыдэнту загінулі дзьве асобы.
Баец Сырыйскай Вольнай Арміі, якую падтрымлівае Турэччына, трэніруецца перад турэцкім уварваньнем у краіну і далейшымі баям з курдзкімі фармаваньнямі. На сьпіне ў байца бачны сьцяг сырыйскай апазыцыі. Недалёка ад горадe Азаз, паўночная Сырыя.
Апрануты ў экстравагантны касьцюм удзельнік экалягічнага пратэсту «Extinction Rebellion» прымае ўдзел у блякаваньні транспартнага руху на мосьце Мюлендам. Бэрлін, Нямеччына
Аўганскія дзеці - перамешчаныя асобы - навучаюцца працы ў цырку. Герат, Аўганістан.
Рыбакі плаваюць на самаробным плыце – Рыбная гавань у Карачы, Пакістан.
Дзяўчына на арэлях на ўскраіне Катманду, сталіцы Нэпалу.
Удзельнікі акцыі пратэстуюць у Кіеве супраць плянаў урадe краіны правесьці мясцовыя выбары на тэрыторыі, што кантралюецца сэпаратыстамі.
Аўганская ўцякачка трымае на руках сваё дзіця па прыбыцьці з выспы Лесбас у порт Пірэй, што знаходзіцца недалёка ад Атэнаў. Грэцыя.