Першы паказ мод у Аўганістане, вадохрышча на Волзе. 12 фотаімгненьняў тыдня
Сэпаратыстка на ўсходзе Данецкай вобласці Ўкраіны ў бліндажы каля лініі фронту (Reuters / Аляксандар Ермачэнка).
Расейскія вайскоўцы падчас зьмены варты ў Маскве каля Магілы невядомага салдата (АФП / Кірыл Кудраўцаў).
Афганская мадэль прадстаўляе традыцыйны касьцюм падчас першага вулічнага паказу мод у Кабуле 23 студзеня (Reuters / Omar Sobhani).
Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч падчас матчу супраць японца Тацума Іта ў другім крузе на турніры Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне 22 студзеня (epa-EFE / Лукаш Кох).
Гоналыжнік на зімовых Алімпійскіх юнёрскіх гульнях 2020 году ў Лязане. (AFP / Джэф Пахуд).
Дзеці гуляюцца на сьнезе ў бухце Toksook у раёне Бэрынгава мора на Алясцы. (AP / Рыгор Бык)
Прыхільнікі Камуністычнай партыі Расеі збіраюцца на Краснай плошчы, каб прыняць удзел у цырымоніі ўшанавання 96-й гадавіны сьмерці Ўладзіміра Леніна ў цэнтры Масквы 21 студзеня (AFP / Дыматар Дылкофф).
Супрацоўнік службы бяспекі Кітаю ў масцы на варце каля пункта пропуску на Заходнім вакзале Пэкіну (Reuters).
Падчас праваслаўнага Вадохрышча ў Валгаградзе, 19 студзеня, чалавек ідзе да крыжа пасля таго, як акунуўся ў плыткім месцы Волгі (Reuters / Кірыл Брага)
Ірацкія дэманстранты грэюцца падчас акцый пратэсту ў Багдадзе. (Рэйтэр / Таер аль-Сундані)
Апрануты ў блазна ўдзельнік акцыі пратэсту супраць кліматычных зьменаў на эканамічнай канфэрэнцыі ў Давосе ў Швайцарыі (AP / Michael Probst).
Жанчына ў Маскве прадае мандарыны, гранаты і хурму (AFP / Дыматар Дылкофф).